ВІЗІТНАЯ КАРТКА МІЁРСКАГА РАЁНА

Міёрскі раён размешчаны на паўночным захадзе Беларусі ў межах Полацкай нізіны. Утвораны 15.01.1940 г. Плошча 1787 км². Населеных пунктаў 454, у тым ліку два гарады – Міёры і Дзісна. Колькасць насельніцтва – 20,7 тыс. чалавек (на 1.01.2016 г.). 9 сельсаветаў: Далгінаўскі, Завуццеўскі, Міёрскі, Мікалаёўскі, Новапагосцкі, Перабродскі, Павяцкі, Туркоўскі, Язненскі. Гранічыць з Браслаўскім, Шаркаўшчынскім, Глубокскім, Полацкім і Верхнядзвінскім раёнамі, Рэспублікай Латвія.

Па тэрыторыі раёна праходзіць чыгунка Варапаева – Друя аўтамабільныя дарогі Браслаў-Полацк, Верхнядзвінск-Шаркаўшчына, Дзісна-Лужкі, Дзісна-Германавічы. Паромная пераправа праз Дзвіну ў Дзісне. Праз раён праходзіць нафтаправод “Дружба”.

 

сайт президента Беларуси Сайт Миорского райисполкома Национальный правовой портал Витебская областная библиотека Интернет-портал Национальной библиотеки Беларуси

Адрес: Республика Беларусь, Витебская обл., г.Миоры ул. Дзержинского, 6