Агульны стан эканомікі

Асноўная  галіна  эканомікі  раёна --  сельская  гаспадарка. На 1.01.2017 года ў раёне працуюць  17 гаспадарак: сельскагаспадарчыя ўнітарныя прадпрыемствы “Цітова”, “Павяцце”, вытворчыя ўнітарныя  прадпрыемствы  камунальнай уласнасці “Юбілейны”, “Міёрскі”  камунальнае ўнітарнае прадпрыемства “Язна”  і    12  адкрытых акцыянерных таварыстваў  “Дрыгучы”, “Туркова”, “Папшулі”, “Мікалаёва”, “Пад’ельцы”, “Наўгароды”, “Любінова”, “Міёрскі райаграсэрвіс”, “Мерыца”,  “Узмёнскі край”, “Гвардзейскі”, “Чэрасы”.      На тэрыторыі раёна дзейнічаюць   11   сялянскіх фермерскіх гаспадарак.  

У іх карыстанні 59 277 гектараў  зямельных угоддзяў, у  тым  ліку 34 314 гектары  раллі. Асноўныя напрамкі дзейнасці сельгаспрадпрыемстваў –  у жывёлагадоўлі: вытворчасць малака, мяса, у раслінаводстве: вырошчванне зернавых і кармавых культур, бульбы, льну на валакно, рапса, агародніны.  У 2016 годзе сельскагаспадарчымі арганізацыямі раёна намалочана збожжа  41,9 тыс. тон пры ўраджайнасці 26,2 цэнтнеры з гектара. Недабор збожжа да 2015 годзе склаў 31893 тоны. Нядрэнныя вынікі  ў вырошчванні рапсу алейнага 4697 тон, сярэдняя  ўраджайнасць 18,3 цэнтнеры.

 Расшыраюцца пасевы кукурузы,  звычайным стала ўтрымліванне  жывёл у летні перыяд на  пасьбішчы. За апошні  час значны ўклад унесены ў развіццё жывёлагадоўчых сучасных тэхналагічных працэсаў галіны, унядрэнне ў вытворчасць сучасных тэхналогій. Працуюць  сучасныя жывёлагадоўчыя комплексы “Чэрасы” ААТ “Чэрасы”, “Супорніца” ААТ “Туркова”,  “Карпачова” ААТ “Пад’ельцы”, “Цітова”,  “Мілашова” ВУПКУ “Міёрскі”. Так, у СВК “Туркова” на ферме “Супорніца” 342 каровы абслугоўваюць 4 аператары. У СВК “Цітова” на новай ферме на 250 кароў 3 аператары, гэта  ўдвая менш, чым на старой ферме.

Пагалоўе буйной рагатай жывёлы на 1 студзеня 2017 года складае 34454 галавы, што на 667 галоў менш у параўнанні з 2015 годам, у тым ліку колькасць кароў склала 10719 галоў (+251 карова)

Сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы на вырошчванні і адкорме склалі 504 гр. (-38 гр. да 2015 годзе).

Сярэдні надой на карову за 2016 год склаў 3362 кг (+5 кг да 2015 годзе).

Папаўняецца  машынна-трактарны парк сельгаспрадпрыемстваў высокавытворчай тэхнікай. Гэта збожжаўборачныя камбайны “Мега”, “Ліда -1300”, КЗР -10,  кормаўборачныя “Ягуар” і КВК -800 “Палессе”, трактары МТЗ-1221, 2522, сеялкі С 3-5,4, агрэгаты АКШ і інш.

 У адпаведнасці з  Дзяржаўнай праграмай адраджэння  і развіцця сяла ўведзены ў эксплуатацыю  12 аграгарадкоў. На цэнтральных сядзібах з’явіліся новыя вуліцы  з дамамі, у якіх прадугледжаны  ўсе бытавыя ўмовы для камфортнага пражывання.

         Прамысловасць прадстаўлена перапрацоўчымі прадпрыемствамі.

Сёння ў выглядзе самастойных адкрытых акцыянерных таварыстваў або  філіялаў, унітарных прадпрыемстваў дзейнічаюць у Міёрах – філіял «Міёрскі мясакамбінат» ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў», ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў», філіял          “Міёрскі хлебазавод” РУПП “ Віцебскхлебпрам”, ААТ “Міёрскі камбікормавы завод”, ОАО «Міёрскі ільнозавод»,  ААТ “Полацкі малочны камбінат” Міёрскі  вытворчы ўчастак ; у Дзісне – Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова “Дзісненскі  лясгас”,  філіял швейнага вытворчага аб’яднання “Віцябчанка”.

Раён прадстаўлены шматлікімі арганізацыямі, да якіх адносяцца: УП ЖКГ  Міёрскага раёна, філіял «Аўтобусны парк № 2 г. Полацка» ААТ «Віцебскаблаўтатранс» ўчастак г.Міёры, ААТ “Міёрскі райаграсэрвіс”, Миорский райгаз ПУ Полоцкгаз, райпаліўзбыт, філіял   Міёрскае ДРСУ-203 КУП Віцебсаблдарбуд, энерганагляд, РАЙПА, і інш.

Працуюць 7 ведамасных магазінаў: “Гарант”, “Гурман”,  АДА “Віта-Вет” і 3 хлебазавадскіх магазіны “ Свежы хлеб”.

Транспарціроўкай нафтапрадуктаў па нафтапровадзе займаецца ЛПДС “Дзісна”.

Будаўнічыя і меліярацыйныя работы ажыццяўляюць ПМК-55, УП “Міёрскі рамонтнік” УП Віцебскаблрамбуд, філіял Міёрскае ДРБУ-203 КУП Віцебскаблдарбуд, Міёрскае і Язненскае ПМС.

Міёрскі раённы вузел электрасувязі – гэта структурнае падраздзяленне Віцебскага філіяла Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам», якая аказвае больш за 70 відаў паслуг сувязі, 3 магутных брэнды, кожны з якіх уяўляе адно з асноўных напрамкаў дзейнасці РВЭС — тэлефанія, Інтэрнэт – ByFly і інтэрактыўнае  тэлебачанне  ZALA.
         Пошта сёння – гэта складаны механізм з разгалінаванай сеткай аддзяленняў паштовай сувязі - на тэрыторыі Міёрскага раёна – 17 аддзяленняў паштовай сувязі прадастаўляюць шырокі спектр універсальных, паштовых і няпрофільных паслуг.

Па стане на 1 студзеня 2017 года ў Міёрскім раёне зарэгістравана 284 дзеючых індывідуальных прадпрымальнікаў па розных відах дзейнасці. Індывідуальныя прадпрымальнікі аказваюць бытавыя паслугі: гэта швейная майстэрня “Пралеска”,   рамонт абутку, рамонт гадзіннікаў,  рытуальныя паслугі, рамонт бытавой тэхнікі, рамонт тэлерадыёапаратуры, рамонт мэблі і пральня.

 

Літаратура:

 

  1. Блажэвіч, Э. “ Нізка долу пакланіцца тым, хто сваёй працай ганарыцца” : [Сельгасвытворчасць]  / Э.Блажэвіч // Міёрскія навіны. - 2016. – 6 снеж. – С.4-5.
  2. Бялько, В. У выпрабаваннях мы становімся мацней : [Да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамышленнага комплексу] / В. Бялько // Міерскія навіны. – 2016. -19 ліст. – С.3.
  3. Корсак,  Ю.У цяперашніх зрываў будзе працяглы вынік : [Жывёлагадоўля] / Ю.Корсак // Міерскія навіны. – 2016. - 12 ліст. – С.2.
  4. Матэленак,Л.Калі менее статак – более праблем : [Семінар па жывёлагадоўлі] / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2016. – 23 студз. –С.3.

     5.   Пашкевіч, Т.Што ў засеках міёрскіх хлебаробаў? / Т.Пашкевіч // Витебские вести. – 2016. – 31 марта. – С.3.      1.Матэленак,Л. Петр Хілько: “ Гэта гісторыя і наша жыццё” [Пра былога начальніка РВЭС П.М.Хілько] / Л.Матэленак // Міёрскія навіны . - 2016.- 5 ліст. – С.5.

     6. Рынкевіч, К. Напярэдадні свята настрой адпаведны : [Вынікі працы раеннага вузла сувязі за 20 гадоу РУП “ Белпошта”] / К.Рынкевіч // Міёрскія навіны . – 2015 . – 6 кастр. – С.5.

 

сайт президента Беларуси Сайт Миорского райисполкома Национальный правовой портал Витебская областная библиотека Интернет-портал Национальной библиотеки Беларуси

Адрес: Республика Беларусь, Витебская обл., г.Миоры ул. Дзержинского, 6