Дамы і палацы культуры

На 01.01.2017 г. усяго  у Міёрскім  раёне  працуюць 23 установы клубнага тыпу:  раённы Дом культуры , гарадскі Цэнтр культуры ў г. Дзісна, Дзісненскі гарадскі Дом рамёстваў, Цвецінскі сельскі дом  фальклора, 9 сельскіх Дамоў культуры, 8 сельскія клубы, Лявонпальскі сельскі цэнтр культуры і адпачынку, аутаклуб.   Кожны год праходзяць агляды калектываў мастацкай самадзейнасці.

 

У клубных установах арганізавана 163 фарміраванні, у тым ліку 83 калектываў мастацкай самадзейнасці, у якіх заняты 846 удзельнік, 24 гурткі дэкаратыўна- прыкладнога накірунку, 41  аматарскіх аб’яднанні і клубаў па інтарэсах.

12  калектываў носяць званне “народны”, “ узорны”.  Сярод іх Народны клуб  “ Святліца” Міёрскага РДК які займаецца  далучэннем маладога пакалення да нацыянальных мастацка- рамесленных традыцый.

Народны тэатра мініяцюр “ Свае хлопцы” створаны у 1992 годзе, з 1999 года  атрымаў званне народнага, з’яўляецца ўдзельнікам раённых і абласных святаў  і конкурсаў.

Народны тэатр Міёрскага РДК   працуе з 2005 года, склад  тэатра 15 чалавек. Кожны год трупа тэатра працуе над пастаноўкай  новага спектакля. Кіраўнік тэатра Алена Шангіно.

Узорны тэатр  авангарднай моды   “Гаворачыя мадэлі” існуе з 1997 года. Кіраўнік  Сяргей Яроменак. Галоўная задача тэатра арганізацыя вольнага часу ўдзельнікаў. Знаёмства з гісторыей адзення, стварэнне калекцый.

Дзіцячы “узорны” баяннаў акардыёнаў аркестр заснаваны ў 70-е гады.  Аркестр на  I  і III  абласным конкурсе аркестровых калектываў атрымаў дыплом першай ступені. Неаднаразовы  ўдзельнік свята народнай музыкі  “Звіняць цымбалы і гармонік” у Паставах, занальных, раённых І абласных святаў.

Народны фальклорны  гурт  “Мурашы” філіяла “ Дзіцячы “санаторый “Расінка” УП “ Белаграздраўніца” Мірскага раёна. Мастацкі кіраўнік  Людміла Войтава. Званне народнага  гурт  атрымаў 2008 года.

Народная эстрадная студыя “Зараніцы” кіраўнік Сяргей Аляксееў.  Народнага калектыў атрымаў  2009 годзе. Удзельнік раённых і абласных конкурсаў.

Званне народнага мае аматарскае аб’яднанне “ Чырвоныя гваздзікі” пры  Дзісненскім гардскім цэнтры культуры.  Кіраўнік Генадзь Дзямешка.

Народны фальклорны гурт  “ Іставіца” пры Істаўскім сельскім доме культуры. Кіраўнік Раіса Іванаўна Налівайка.

Народны   фальклорный  гурт “ Язынка” пры Язненскім сельскім Доме культуры.  Кіраўнік  Ларыса Бервячонак.

Народны вакальна-харыяграфічны  гурт “ Азярніцы” УПГ ЖКГ Міёрскага раёна. Кіраўнік Ігар  Віктаравіч Бунта. 

 Ансамбль народнай  музыкі і песні “Мёрыца заснаваны ў 1992 годзе.  Кіраўнік калектыву Зінаіда Іванаўна Пучкоўская. Званне “ народны” прысвоена  ў 2005 годзе. Ансамбль мае вакальную групу, акампаніруючую, і ў 2006 годзе ўведзена харыяграфічная.

Метадычнае кіраўніцтва ажыццяўляе раёны арганізацыйна-метадычны цэнтр.

На Міёршыне знайшлі прапіску абласныя святы. З перыядычнасцю цераз год  праводзіццца абласны фестываль   нацыянальных культур “ Нас з’яднала зямля Беларусі”. Штогод у студзені  арганізуецца абласны конкурс каляднай песні “Зорка Віфліема”.

 

сайт президента Беларуси Сайт Миорского райисполкома Национальный правовой портал Витебская областная библиотека Интернет-портал Национальной библиотеки Беларуси

Адрес: Республика Беларусь, Витебская обл., г.Миоры ул. Дзержинского, 6