Музеі

Раённы гісторыка-этнаграфічны музей горада Міёры быў заснаваны ў 1994 г. Тут праводзяцца   экскурсіі   па стацыянарнай экспазіцыі. Таксама арганізуюцца часовыя выставы з асабістых фондаў і іншых  музеяў. Распрацаваны маршруты экскурсій па памятных і гістарычных мясцінах на тэрыторыі раёна і горада. Асноўнымі напрамкамі дзейнасці Міёрскага гісторыка – этнаграфічнага музея з’яўляюцца: выкананне дзяржаўнай палітыкі ў сферы музейнай справы праз забеспячэнне, захаванасці, выяўленне,  папаўненне  і прадстаўленне музейных фондаў, правядзенне навукова – збіральніцкай дзейнасці, навукова – экспазіцыйнай, навукова – даследчай, накіраванай на папаўненне і папулярызацыю музейных калекцый, забеспячэнне доступу насельніцтва да музейных калекцый.

 

Музейны фонд папоўніўся наступнымі калекцыямі: фалерыстыка, друкаваныя выданні, графіка, дакументы, нумезматыка, фотадакументы, баністыка, прадметы побыту. У 2016 годзе фонды папоўніліся на 208 адзінак, з іх 200 – асноўнага фонда, 8 – навукова – дапаможнага. Агульная колькасць прадметаў на 01.01.2017г. агульнага фонда складае 5220 адзінак, навукова – дапаможнага фонда – 949 адзінак.

Музей Народнай славы  СШ №3 г. Міёры заснаваны  ў 1986 годзе. У зборы экспанатаў удзельнічалі вучні, сябры гуртка “Арганаўты мінулага”. Зараз  музей мае 100м² экспазіцый і больш 13000 экспанатаў.  Распрацаваны экскурсіі па 28 тэмах, агульнай працягласцю 20 гадзін. Музейная экспазіцыя складаецца з 10 асноўных раздзелаў, якія  расказваюць  аб гісторыі Міёршчыны ад старажытнасці да  канца.

Народны музей СШ №3 і яго арганізатар ХХ стагоддзя.  Агульная колькасць рарытэтаў -  звыш 1000 экспанатаў.

- Раздзел   “ Міёршчына ў пачатку ХХ ст.” знаёміць з рэформай Сталыпіна ў нашым краі і падзеямі  першай міравой , грамадзянскай, савецка- польскай войн.

- “ Наш край ў 1921-1939 гг.” – гэта экспазіцыя,  прысвечаная цяжкаму сацыяльнаму і нацыянальнаму становішчу  нашага народа ў міжваенны  перыяд і ў час уладання Рэчы Паспалітай.

- Этнаграфічны раздзел прадстаўлены прыладамі працы нашых продкаў для  ткацтва, пляцення з лазы і саломы, апрацоўкі льну. Разнастайная калекцыя ганчарных вырабаў, медны посуд, гадзіннікі, іконы.

- У раздзеле “ З вякоў мінулых”  захоўваюцца матэрыялы  аб вайне 1812 года г., паўстаннях  1831, 1863гг. Экспанаты гэтага раздзела расказваюць аб  гісторыі горадоў Міёры, Дзісна, аб мястэчку Пераброддзе, аб адмене крапаснога права.

- Два разделы прысвечаны другой міравой вайне .

- Дакументы   і матэрыялы раздзела “Слаўся, Міёршчына, працавіты край” сведчаць аб развіцці раёна пасля вайны.

- Кніжнымі рарытэтамі з’яўляюцца нумары журнала Дзісненскай гімназіі  “Наш глас, 1938 г.”, арыгінальные выданні В.Ластоўскага, П.Простага, А. Гаруна, С. Бекрулі, Я. Фарботкі і іншых аўтараў.

- Сярод архіялагічных  рарытэтаў  - адзінкавыя ў Беларусі знаходкі выяў сабакі на ганчарным вырабе ( 2 тыс. да н.э.), прасніца з ручным надпісам, каменны тапор з арнаментам і інш.Асобны падраздзел складаюць архіялагічныя знаходкі з Кітая, Грэцыі. Сярод нумезматычнай калекцыі  найбольш рэдкая – манета старажытнага Кітая, імператара Цінь Шыхундзі, якой 2200 год. Адзінкавая знаходка  у Беларусі – рымская манета ( 280 г.н.э.) імператара  Максіміліяна; падробкі  арабскіх дзірхімаў  ІХ века не маюць аналагаў у свеце.

 У 1996 годзе музей стаў  арганізатарам Міжнароднай навукова- практычнай канферэнцыі “ Дзісненскія чытанні”.

 На аснове экспанатаў  запасных фондаў  музея ў 1994 годзе  быў створаны  Міёрскі гісторыка-этнаграфічны  музей, сотні экспанатаў былі перададзены  музеям Браслава, Глубокага, Пастаў і інш. рэспубліканскім і   школьным музеям. Была аказана дапамога ў стварэнні экспазіцый музеяў  Узмёнскай, Перебродскай,  Сіцькоўскай, Мілашоўскай школах, Дзісненскай школе-інтэрнату. Званне “народнага”  музею прысвоена ў лютым 1996 года.

Музей “ Радзімазнаўства” і музей “ Хатка бабкі Ядзвіні” у  в. Лявонпаль.

Краязнаўчы музей в Сіцькова, размешчаны ў  будынку Сіцькоўскай школы.

Краязнаучы музей у горадзе Дзісна пры школе-інтэрнаце для дзяцей –сірат.

Музей імя Г. Цітовіча ў в. Новы Пагост размясціўся ў будынку Новапагосцкай школы.

Экалагічны музей у в. Чапукі. Экспазіцыя музея – флора і фауна Міёрскага раёна.

Літаратура:

  1. Аніськовіч, А. Скарбы музея Радзімазнаўства: Музей Радзімазнаўства ў Лявонпалі// Нар.слова.- 2006.-5 снежня.с.5
  2. Ермалёнак, В Калі шукаць- цікавае знойдзеш: Краязнаўства/ В.Ермалёнак// Міёрскія навіны.- 2006 – 10 кастр.-С.3
  3. Ермалёнак, В. Ад гуртка да музея, ад музея – да малавывучаных старонак гісторыі: Накірункі дзейнасці археолага-краязнаўчага гуртка “ Арганаўты мінулага”/ В. Ермаленак // Краязнаўчая газета.- 2006.- №23.- С.4
  4. Мішчышына,Т.Л. Узбагачаць духоўна: Міёрскі гісторыка-этнаграфічны музей// Міёрскія навіны. -2007 .-19 мая. –С.2
  5. Шык, Л “ Ад прадзедаў спакон вякоў”: Музей гісторыі ў Дзісне// Міёрскія навіны.-2007.- 19 мая

 

сайт президента Беларуси Сайт Миорского райисполкома Национальный правовой портал Витебская областная библиотека Интернет-портал Национальной библиотеки Беларуси

Адрес: Республика Беларусь, Витебская обл., г.Миоры ул. Дзержинского, 6