Народная творчасць

Фальклор Міёршчыны – сапраўдная крыніца духоўнага жыцця сялян, з яго старадаўнімі і неўміручымі ўстоямі збераглося да нашых дзён як самабытны лакальны пласт традыцыйнай культуры  рэгіёна Паазер’я. Гісторыя амаль пяці стагоддзяў Міёрскай зямлі сведчыць  аб тым, што зямля гэта папераменна знаходзілася то пад уладай Рэчы Паспалітай, Польшчы, то пад уладай Расіі. Сюды, ратуючыся ад  рэлігійных ганенняў  і сацыяльнага ўціску перасялілася невялікая частка рускіх стараабрадцаў.

Наяўнасць двух канфесій – праваслаўнай і каталіцкай, іх паралельнае суіснаванне з перыядыядычным узмацненнем экспансіі  то адной, то другой, не маглі  не адлюстроўвацца на свядомасці мясцовых жыхароў,  іх веравызнаннях і звычаях, святах і абрадах, мове, вуснай паэзіі і песнях і інш. У некаторых месцах  прыўнесеныя элементы святочных абрадаў  ядналіся з мясцовымі, раствараліся ў іх ці наадварот – некаторы час дамініравалі і ў выніку атрымоўвалася нешта новае.

Некаторыя каляндарныя абрады, якія існавалі ў актыўнай форме пры польскай уладзе, сёння забыты. Гэта працэс заканамерны, абрадавая традыцыя жыцця здольная толькі тады,  калі яна ўпісваецца ў сацыльны лад жыцця і калі жыве вера. Аб  гэтым яскрава сведчаць  няпісаныя законы, правілы, вусныя  фольклорныя творы, пра якія  расказвалі ў час экспедыцый старэйшыя жыхары мясцовасці.

Ва ўстановах культуры працавала 11 фальклорных калектываў, у іх удзельнікаў – 125 чалавек, з іх для дзяцей і падлеткаў( 4) – 47 чалавек.

 У тым ліку па жанрах:

 песенны – ( Чераскі СК, Наўгародскі СДК)

 песенна-абрадавы – ( Язненскі СДК, Істаўскі СДК, Цвецінскі СДК(2), Павяцкі СДК, Дварнасельскі СК, Паташнянскі СК.

 Фальклорныя калектывы праводзілі работу па адраджэнню народных абрадаў, традыцый беларускага песеннага фальклора, якія распаўсюджаны ў нашай мясцовасці. Ва ўстановах культуры раёна захоўваюцца фанэтыкі абрадавых і народных песень, рукапісныя матэрыялы па фальклору,запісаныя са слоў носьбітаў і традыцый.

Таксама ёсць відэаматэрыял правядзення народных святаў, абрадаў, якія праводзіліся ў нашай мясцовасці.

У раёне сапраўднымі носьбітамі традыцыйнай культуры з’яўляюцца: Ляхновіч Марыя Мікалаеўна з в. Цвеціна, Лабаноўская Марыя Іосіфаўна і Даргель Александр Іванавіч з в.Новы Пагост, Кашкур Іван Іосіфавіч з в. Рачнёва, Чарняўская Надзея Васільеўна з в. Акунёва і многія іншыя.

Літаратура:

  1. Фальклор Міёршчыны : Каляндар. святоч.- абрадавыя традыцыі Міёр. р-на Віцеб. вобл. / Літ. Апрац.В.І.Басько.- Мн.: БелДІПК, 2002.- 96 с.: іл.,

 

сайт президента Беларуси Сайт Миорского райисполкома Национальный правовой портал Витебская областная библиотека Интернет-портал Национальной библиотеки Беларуси

Адрес: Республика Беларусь, Витебская обл., г.Миоры ул. Дзержинского, 6