Легенды і паданні аб краі

У адпаведнасці з польскімі крыніцамі (“Географический словарь Польского королевства и иных славянских стран», Т.УІ.-Варшава, 1885; на польском языке) Мёры атрымалі сваю назву ад возера, каля якога мястэчка размешчана. Часам назву горада тлумачуць і ад назвы рэчкі Мёрыцы, працякаючай тут. Пазней, калі паселішчам завалодаў Святаполк Мірскі, яно пачало называцца Міры. З цягам часу назва трансфарміравалася ў Міёры.

Міёрамі пасёлак пачаў называцца пад уплывам рускай мовы. Кніга “Віцебшчына ў легендах і паданнях” прапаноўвае сваю версію паходжання назвы горада ад прозвішча яўрэя Меера – Меёры, Міёры. Больш падрабязна азнаёміцца з гэтай легендай можна ў вышэйназванай кнізе.

Такім чынам:

а) адна з мясцовых легенд расказвае аб тым, што назва горада звязана з    імем князя Мірскага, у якога была дачка Мёрыца. Назва Мёры сустракаецца ў гістарычных крыніцах, такая назва ёсць і ў старажытных картах.

б) у старажытныя часы на край наступіў мор. Шмат жыхароў памерла. Мясцовыя старажылы паказвалі могільнік. Край, дзе насельніцтва вымірала, сталі называць ад слова мерці, паміраць.

в) у ХІХ ст. вядома абшчына Мір. Ляжалі на берагах возера 2 вялікія камяні, якія мяшалі прыставаць лодкам да берага. Тады ўсе жыхары сабраліся і скінулі гэтыя камяні ў ваду. Зрабілі гэтую справу ўсім мірам. А месца, дзе змяшчаліся гэтыя камяні, сталі называць мірам.

г) існавалі два варожыя плямёны. Адно размяшчалася ў бок Дзісны, другое – у бок Браслава. Паміж імі былі частыя сутычкі. Яны не маглі падзяліць паміж сабой возера і навакольныя лясы. Многа насельніцтва ў час баёў загінула. Тады людзі дамовіліся паміж сабой не ваеваць і адмерылі  мяжу, ад слова мерыць, адмяраць.

д) вучоны Жучкевіч лічыць, што назва Міёры ўзнікла

- ад прозвішчаў – Мір, Маёраў;

- ад фінскага слова “фармондаера”.

У ІІІ тыс. да н. э. Тут існавалі фіна-угорскія плямёны. Лес, балоты. У перакладзе з фінскага азначае – балоцістае возера. Гэта найбольш абаснованая назва нашага горада.

Літаратура:

1. Віцебшчына: Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў. -Мн.: Беларусь, 2000. – С. 241-248.

2. Высоцкі, В. З прадонняў часу / В. Высоцкі // Сцяг працы. – 1994. – 15 студз. – С. 2.

3. Дрэва кахання: легенды, паданні, сказы. – Мн.Маст. літ., 1980. – С. 34-36.

4. Жучкевич В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А.     Жучкевич. – Мн.: Изд. БГУ, 1974. – С. 234.

5. Рогалёв, А. Мёры-Миоры / А. Рогалёв // 7 дней. – 1998. – 25 июля. – С. 12.

6. Тычка, Г. Падарожжа ў правінцыю / Г. Тычка // ЛіМ. – 1993. – 19 сакав. С. 5, 12

 

сайт президента Беларуси Сайт Миорского райисполкома Национальный правовой портал Витебская областная библиотека Интернет-портал Национальной библиотеки Беларуси

Адрес: Республика Беларусь, Витебская обл., г.Миоры ул. Дзержинского, 6