Прырода

Міёрскі раён размешчаны на паўночным захадзе Беларусі. Большая частка раёна знаходзіцца ў межах Полацкай нізіны – плоскаўвагнутай, прарэзанай далінамі рэк, з адноснымі вышынямі ў 3-5м. На паўночным захадзе на тэрыторыі раёна знаходзяцца ўзвышшы Браслаўскай грады. Тут асноўны тып рэльефу --- узгорыста-марэнны азёрны, значна расчлянёны, спалучае падоўжаныя ўзгоркі і невялікія грады…
Па тэрыторыі Міёрскага раёна працякаюць 16 рэк і 39 ручаёў. Найбольшыя з іх Заходняя Дзвіна і яе прытокі Дзісна з Авутай, Волта, Мёрыца, Вята, Друйка. Густата натуральнай рачной сеткі 0,50 км/км². Працягласць рэк ад 14 (Улінец) да 47 км(Авута). Сярэднегадавы расход вады ў мясцовых рачулках невялікі - 2,9 м³ у…
Прыродная расліннасць належыць да Заходне-Дзвінскай геабатанічнай акругі. Агульная плошча лугоў 23,3 тыс.га, нізінныя займаюць 52,2%, сухадолы 42,6, заліўныя 5,2%. Пад лясамі 20% тэрыторыі раёна.Лясныя ўчасткі размеркаваны па раёне раўнамерна. Найбольшыя лясныя масівы знаходзяцца ў межах гідралагічных заказнікаў Ельня і Балота Мох; урочышчы Старая Пушча, Чырвоны бор, Марынкі. Склад лясоў (…
Ельня - гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння ,створаны ў 1968 г., каб зберагчы ў натуральным стане балотны масіў Ельня і яго харак- тэрную расліннасць. У 1981 годзе ён быў расшыраны, а ў 2002 атрымаў статус водна-балотнага ўгоддзя міжнароднага значэння (рамсаарская тэрыторыя).Плошча 25,3 тыс.га. Заказнік размяшчаецца ў межах Полацкай нізіны. Уся тэрыторыя…

 

сайт президента Беларуси Сайт Миорского райисполкома Национальный правовой портал Витебская областная библиотека Интернет-портал Национальной библиотеки Беларуси

Адрес: Республика Беларусь, Витебская обл., г.Миоры ул. Дзержинского, 6