Фізічная культура і спорт

Для арганізацыі фізкультурна-аздараўляльнай і спартыўна-масавай работы ў Міёрскім раёне маецца 159 спартыўных збудаванняў, сярод якіх: 20 спартыўных залаў; 91 пласкасная спартыўная пляцоўка; 2 хакейныя каробкі; 1 фізкультурна-аздараўляльны комплекс; 2 міні-басейна; 2 міні-футбольных поля са штучным пакрыццём; 41 прыстасаванае памяшканне для заняткаў фізічнай культурай і спортам.

ДУ Фізкультурна-спартыўны клуб “Міёры”

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці ДУ “ФСК “Міёры” з’ўляюцца:

-  арганізацыя спаборніцтваў, турніраў і спартыўных мерапрыемстваў для насельніцтва;

- пракат турыстычнага і спартыўнага інвентара (летняга і зімовага);

- паслугі фізкультурна-аздараўляльнага комплексу;

- арганізацыя і правядзенне экскурсій па Міёрскаму раёну і Рэспубліцы Беларусь;

- аказанне дапамогі суб’ектам турыстычнай індустрыі раёна.

Матэрыяльна-спартыўная база  ДУ “ФСК “Міёры” складае:

- спартыўны зал;

- зал едзінаборстваў;

- міні-футбольнае  поле  са штучным пакрыццём "Родная старана";

- валейбольная  пляцоўка № 1;

- валейбольная  пляцоўка  № 2;

- пляцоўка для пляжнага валейболу;

- тэнісны корт № 1;

- тэнісны  корт № 2;

- гімнастычны  гарадок  (г. Міёры, вул. Камуністычная, 40)

- міні-футбольнае поле са штучным пакрыццём ( г. Міёры, вул. Камуністычная, 47В)

- фізкультурна-аздараўляльны комплекс ((г. Дзісна, вул. Леніна, 68))

- спартыўны  зал;

- трэнажорны  зал;

- хакейная каробка;

- тэнісны корт № 3

 У фізкультурным клубе можна займацца такімі відамі спорту як: футбол, валейбол, лёгкая атлетыка, атлетычная гімнастыка, аэробіка, аквааэробіка, кіакушынкай каратэ до, ёга, зумба.

Фізкультурна-аздараўляльны комплекс “Міёры” , які быў адкрыты  29 лютага 2010 года,  аказвае шэраг платных паслуг насельніцтву ў сферы фізічнай культуры  і  спорту.

Сярод іх выдзяляюцца наступныя:

Баня і саўна

У фізкультурна-аздараўляльным комплексе “Міёры” ёсць руская баня і фінская саўна,  умяшчальнасцю да 8 чалавек.  Гэта вельмі папулярны  і  карысны  сродак аздараўлення  і  амалажэння  ўсяго  арганізму чалавека.

Басейн

Плаванне ў басейне станоўча  ўплывае на дыхальную, нервовую і сардэчнасасудзістую  сістэмы. У фізкультурна-аздараўляльным комплексе “Міёры” басейн  абсталяваны  вадаспадам, гейзерам  і  масажнымі  пушкамі.

Аквааэробіка

Заняткі ў вадзе ствараюць найменьшую нагрузку на апорна-рухальны апарат і гэта спрыяе ўтварэнню эфекта падобнага на масаж. Для  заняткаў  аквааэробікай не абавязкова ўмець  плаваць. Гэта звычайная аэробіка толькі ў вадзе.

Аздараўляльнае плаванне для дзяцей

Аказвае станоўчы ўплыў на выпраўленне  асанкі і нервовую сістэму дзяцей і падлеткаў.

Трэнажорны  і  гімнастычны  зал

Праходзяць заняткі па аэробіцы, атлетычнай гімнастыцы, аздараўляльнай аэробіцы ( для  людзей пенсіённага ўзросту). Можна займацца ёгай, створаны групы для заняткаў  па  кіакушынкай каратэ до.

Зал настольнага тэніса

Ігра дапамагае развіць хуткасць рэакцыі і імклівасць.

Більярдны зал

Більярд дапамагае развіць вытрымку, цярпенне, дакладнасць удару, а таксама садзейнічае развіццю лагічнага мыслення.

У горадзе  Міёры працуе  спецыялізаваная вучэбна-спартыўная ўстанова фізічнай культуры і спорту “Міёрская дзяржаўная дзіцяча-падлеткавая спартыўная школа”, якая прапаноўвае займацца такімі відамі спорту як:

футбол ( колькасць груп – 6);

валейбол (колькасць груп – 8);

лёгкая атлетыка (колькасць груп – 7)

Агульная колькасць навучэнцаў – 285 чалавек.

Вялікая ўвага надаецца развіццю фізічнай культуры і спорту ў школах.

У школах раёна арганізавана 129 аб’яднанняў па інтарэсах, сярод  якіх 

- спартыўна-тэхнічных (3);

- фізкультурна-спартыўных (25);

- турыстычна-краязнаўчых (10). 

Арганізавана работа 37 спартыўных секцый з ахопам 508 навучэнцаў.

У ДУДА “ Міёрскім раёным Цэнтры дзяцей і моладзі” працуюць 2 аб’яднанні па інтарэсах фізкультурна-спартыўнага накірунку,  3− турыстычна-краязнаўчага  і іншыя.

У Міёрах насельніцтва з задавальненнем прымае ўдзел у розных спартыўных мерапрыемствах. Адным з такіх з’яўляецца “Міёрская лыжня”. Прадстаўнікі розных арганізацый могуць праверыць свае сілы ў лыжнай гонцы, гіраваму спорту, перацягванні каната, лыжнай эстафеце,  міні-футболе і хакею, а дзеці ў конкурсе снежных фігур.

Актыўна дзейнічаюць і займаюць прызавыя месцы футбольны клуб “Міёры”, жаночая сборная па валейболе, выхаванцы  спартыўнай секцыі па кіакушынкай каратэ до.

Літаратура:

1. СУ-СУ ФКиС "Миорская государственная ДЮСШ" [Электронный ресурс] / Миорский районный исполнительный комитет: физкультура и спорт.−Режим доступа: miory.vitebsk-region.gov.by

2. Физкультурно-оздоровительный комплекс (ФОК) [Электронный ресурс] / Миорский районный исполнительный комитет: физкультура и спорт.−Режим доступа: miory.vitebsk-region.gov.by

3. Физкультурно-спортивный клуб "Миоры" [Электронный ресурс] .−Режим доступа: vk.com

4. Физкультурно-спортивный клуб "Миоры" отдела физической культуры, спорта и туризма Миорского райисполкома [Электронный ресурс] / Миорский районный исполнительный комитет: физкультура и спорт.−Режим доступа: miory.vitebsk-region.gov.by

5. Міёрскія навіны: спорт і турызм [Электронный ресурс] .−Режим доступа: mijory.by

6. Миорская кузница здоровья :[О спортивной отрасли Миорщины] // Витебские вести .- 2015.- 16 мая.-с.1,6

 

сайт президента Беларуси Сайт Миорского райисполкома Национальный правовой портал Витебская областная библиотека Интернет-портал Национальной библиотеки Беларуси

Адрес: Республика Беларусь, Витебская обл., г.Миоры ул. Дзержинского, 6