Героі Савецкага Саюза Міёрскі раён

Томка Ягор Андрэевіч (3.08.1935, в. Ляонаўцы Дзісенскага пав.- Віленскага ваяв., цяпер Мёрскага р-на — 1.04.2008), ваенны дзеяч, віцэ-адмірал (1988), Герой Савецкага Саюза (1978).

У 1953 скончыў сярэднюю школу ў Мёрах. 3 1954 на службе ў Ваенна-Марскім флоце. У 1954—1958 вучыўся ў Вышэйшым ваенна-марскім вучылішчы імя М. В. Фрун- зэ ў Ленінградзе. Пасля заканчэння вучобы служыў на Паўн. і Балтыйскім флатах на падводных лодках. У1967—1973 служыў камандзірам атамнай падводнай лод- кі, у 1973—1977 начальнік штаба дывізіі атамных пад- водных лодак, у 1978—1984 камандзір гэтай дывізіі. За паспяховае выкананне задания камандавання і праяўлены гераізм у групавым плаванні падводных лодак пад ільдамі Арктыкі і пераход на Ціхаакіянскі флот прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (1978). У 1984 закончыў Ваенна-марскую акадэмію імя адмірала Кузняцова. 3 1984 да 1992 працаваў начальнікам Вышэйшага ваенна- марскога вучылішча падводнага плавания імя Ленінскага камсамола. У маі 1992 звольненыў запас. Працаваў ў НДІ Ваенна-Марскога флота Расіі — дацэнт, ст. навуковы супрацоўнік. Нам. старшыні Савета Герояў Савецкага Саю­за, Герояў Расіі і поўных кавалераў ордэна Славы Санкт- Пецярбурга і Ленінградскай вобл.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені, медалямі.У Міёрах ў гонар віцэ-адмірала назвалі вуліцу і адкрылі мемарыяльную дошку. ДУА “Міёрская сярэдняя школа №3” прысвоена імя Героя Савецкага Саюза Ягора Андрэевіча Томкі.

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

  1. Басікірская, А. Ад хваль марскіх пеністы прыбой / А. Басікірская // Міёрскія навіны. - 2016. — 14 мая. — С. 1,3.
  2. Басікірская, А. Памяць жыве, бо Герой заслужыў / А. Басікірская // Міёрскія навіны. - 2015. — 8 жн. — С. 4.
  3. Голесник, С. Адмирал из Миор / С. Голесник // Советская Белоруссия. - 2016. — 12 мая. — С. 3.
  4. Долготович, Б.Д. Томко Егор Андреевич (родился 03.08.1935 г. в д. Леоновцы Миорского р-на - умер в 2008 г.) //  Адмиралы земли белорусской :  биографический справочник /  Б.Д. Долготович. -  Мн.,  2009. -  С. 74-75.
  5. Томка Ягор Андрэевіч // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / Уклад. Л.А. Матэленак. – Мн., 1988. – С.516-517.
  6. Ермалёнак, В. Якасці Героя / В. Ермалёнак // Краязнаўчая газета. - 2015. — № 36 (верас.). — С. 4.
  7. Ермоленко, В.Постижение глубин : адмирал Егор Томко / В.Ермоленко // Совет. Белоруссия . - 2009. - 19 марта. - С.3
  8. Козлович, Н. Предельная глубина / Н.Козлович //  Советская Белоруссия. -  2009. -  7 апр. -  С. 11.
  9. Саулич, В. Адмирал-герой Томко: таким его помнит Миорщина / В. Саулич // Сельская газета. - 2015. — 1 авг.
  10. Сауліч, У.Вуліца героя-земляка : {Адкрыццё мемарыяльнай дошкі земляку-Герою Савецкага саюзу Ягору Томку}/ У.Сауліч//Віцебскі рабочы. -2012.-7 ліпеня. - С.5
  11. Томко Егор Андреевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / [сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич (пред.) [и др.]. - С. 133.

 

сайт президента Беларуси Сайт Миорского райисполкома Национальный правовой портал Витебская областная библиотека Интернет-портал Национальной библиотеки Беларуси

Адрес: Республика Беларусь, Витебская обл., г.Миоры ул. Дзержинского, 6