Мастакi Міёрскі раён

Арцімовіч Станіслаў Іосіфавіч, мастак і краязнаўца, нарадзіўся 13.3.1897г. у в. Орцы Міёрскага раёна. Закончыў двухкласнае народнае вучылішча. З   дзяцінства любіў маляваць. У 1910 г. разам з бацькам выехаў у Пецярбург,  наведваў курсы малявання пры Акадэміі мастацтваў. Пасля грамадзянскай вайны вярнуўся на радзіму, працаваў у гміне, дзе складаў планы, схемы, карты. Пастаянна займаўся маляваннем, разьбой па дрэве. Яго мастацтву ўласціва шматжанравасць – ён ствараў партрэты, нацюрморты, пейзажы, карціны на біблейскую, міфалагічную і гістарычную тэматыку. Творчая спадчына складае каля 200 работ. У карцінах “Вясна”, “Ранняя зіма”, “Букет кветак” – цудоўнае пачуццё колеру, рэалізму, мяккі каларыт. У “Паляванні на львоў” адчуваецца ўплыў рамантызму, асаблівасці еўрапейскай мастацкай школы ХІХ ст. прасочваюцца ў карціне “Хрыстос у цярновай кароне”. Псіхалагізм, паглыбленасць  сюжэту ўласцівы скульптурам “Смуткуючы Хрыстос”, “Сэрца Хрыста”. С.І. Арцімовіч займаўся краязнаўствам, запісваў мясцовыя легенды, паданні, склаў нарыс па гісторыі Міёршчыны (застаўся ў рукапісе). З 1944 г. жыў у Польшчы. Памёр 14 студзеня 1974 г. Карціна “Паляванне на львоў” знаходзіцца ў народным музеі СШ № 3 г. Міёры.

Літаратура аб жыцці і творчасці:

  1. Арцімовіч Станіслаў Іосіфавіч // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / Уклад. Л.А. Матэленак. – Мн., 1998. –С. 525.

Гіргель Мікалай Сяргеевіч нарадзіўся 1.8.1946 г. у в. Цімошкава Туркоўскага сельсавета ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння ў 1964г. Туркоўскай сярэдняй школы паступіў на мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута. Пасля яго заканчэння ў 1969 г. нейкі час працаваў выкладчыкам малявання і чарчэння ў СШ № 4 г. Новаполацка. Наступны этап працоўнай дзейнасці – інжынер мастацкай эстэтыкі, адначасова дызайнер і мастак Наваполацкага хімкамбіната. У 1973 г. пераехаў у Мінск, працаваў мастаком у БЕЛТА. Спецыялізаваўся на карыкатурах, гумарыстычных малюнках. Больш 20 гадоў супрацоўнічае з “Вожыкам”, друкуецца ў іншых перыядычных выданнях. З 1991 г. працуе ў газеце “Рэспубліка”. Член Саюза мастакоў РБ з 1990 г.

Літаратура аб жыцці і творчасці:

  1. Гіргель Мікалай Іванавіч // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / Уклад. Л.А. Матэленак. – Мн., 1998. – С. 527.

Язэп Драздовіч (1888-1954) – графік, жывапісец, скульптар, пісьменнік,  гісторык, краязнаўца. У 1915-1916 гадах жыў у Міёрах. У 20-30-я гады шмат вандраваў па нашых мясцінах. Вучыўся ў Віленскай мастацкай  школе. Зрабіў альбом малюнкаў “Краявіды Дзісненшчыны”, у 1910-1914 гадах афармляў беларускія кнігі і календары. Напісаў фантастычную  аповесць “Нябесныя бегі”, “Гарадзельская пушча”. Стварыў шэраг жывапісных прац па гісторыі Беларусі і Дзісненшчыны, аб Францыску  Скарыне. Напісаў краязнаўчы твор “Дзісненская дагістарычная старына”, стварыў скульптурныя партрэты кампазітара А. Грыневіча, паэта М. Ма- шары, Ф. Скарыны і г.д.

Літаратура аб жыцці і творчасці:

  1. Драздовіч Язэп // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва. У 5 т. - Мн., 1985. Т. 2.  – С.349 - 350.
  2. Драэдовіч Язэп // Гісторыя беларускага мастацтва. У 6 т.– Мн., 1990. – Т. 4. - С. 304- 314, 318-323, 325-328.
  3. Мяснікоў, А. Язэп Драздовіч (1888-1954) :  жыў для духоўнага ўзвышэння народа... //  Сто асоб беларускай гісторыі :  гіст. партрэты /  А. Мяснікоў. -  Мн.,  2008. -  С. 205 - 207.
  4. Вайткун,А.Белорусский Леонардо,или небесные беги Язэпа   Дроздовича/А.Вайткун // Народная газета. - 2008. - 10кастр. - С.20.
  5. Камейша, К. Вандроўнік. Доўгае вяртанне / К. Камейша // Літаратура і мастацтва. - 2015. — 26 чэрв. — С. 12.
  6. Танін, П. Таямніца мастака / П. Танін // Сцяг працы. – 1978. – 16 лістапада. – С. 3.

Ляўковіч Міхаіл Васільевіч – яркі прадстаўнік Віцебскай мастацкай школы, вядомы беларускі мастак. Нарадзіўся Міхаіл Васільевіч Ляўковіч у 1950 годзе, у в. Язна, Міёрскага р-на, Віцебскай вобласці. Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут (мастацка-графічны факультэт; 1976 г.). вучыўся ў Л. Анцімонава, А. Арлова.  У 1983 і 1989 гадах вучыўся ў Маскве ў народнага  мастака СССР  Максімава К.М.
Удзельнік мастацкіх выставак з 1980 года. Творы знаходзяцца ў Віцебскім мастацкім музеі, Элькес-галерэі (г. Эрынгхаўзен, Германія), галерэі г. Ветулара (Германія), Маскоўскім Крамлі.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1995 года. Старшыня суполкі мастакоў “Віцебская акварэль” з 1995 года. Старшы выкладчык жывапісу, малюнку і кампазіцыі кафедры выяўленчага мастацтва ВДУ імя П.М. Машэрава з 1976 г.Узнагароджаны медалём “За заслугі ў выяўленчым мастацтве”.

Літаратура аб жыцці і творчасці:

  1. Цыбульскі, М. Л. Ляўковіч Міхаіл Васільевіч / М. Л. Цыбульскі // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн. : БелЭН, 1999. — Т. 9. — С. 434.
  2. Цыбульский, М. Л. Левкович Михаил Васильевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 33.
  3. Алімава, А. «30 & 30» / А. Алімава // Культура. — 2007. — 6 крас. — С. 6.
  4. Кавалёў, В. Любіць сваё да самазабыцця / В. Кавалёў // Літаратура і мастацтва. — 2010. — 9 ліп. — С. 14.
  5. Казакевіч, З. Караблікі Ляўковіча / З. Казакевіч // Витебский проспект. — 2010. — 25 марта. — С. 23.
  6. Казакевіч, З. Творы зіхацяць знутры / З. Казакевіч // Народнае слова. — 2007. — 6 сак. — С. 5.
  7. Малашэня, Л. Сінтэз музыкі і мастацтва / Л. Малашэня // Народнае слова. — 2005. — 12 сак. — С. 5.
  8. Матэленак, Л. Мастак з Язна / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. — 2003. — 8 крас. — С. 3.
  9. Палунчанка, В. Прыгажуня Польшчы і Літвы / В. Палунчанка // Літаратура і мастацтва. — 2012. — 20 крас. — С. 22.
  10. Пастернак, Т. Вдохновила поэзия Т. Кляшторного / Т. Пастернак // Народнае слова. — 2003. — 26 крас. — С. 4.
  11. Пукшанскі, А. Радзівілы «спыніліся» ў Віцебску / А. Пукшанскі // Звязда. — 2012. — 10 сак. — С. 7.
  12. Рублеўскі, С. Прыгаршчамі — з крыніцы часу / С. Рублеўскі // Народнае слова. — 2010. — 30 сак. — С. 8.
  13. Степанская, Т. 48 акварелей Михаила Левковича / Т. Степанская // Народнае слова. — 1998. — 23 крас. — С. 5.
  14. Цыбульскі, М. Ад рэалізму да абстракцыі / М. Цыбульскі // Культура. — 1998. — 1—7 жн. — С. 10.
  15. Цыбульскі, М. Імкненне да самаўдасканалення / М. Цыбульскі // Культура. — 2000. — 22—28 крас. — С. 9.
  16. Цыбульский, М. Ощущение жизни, ощущение Отчизны / М. Цыбульский // Беларусь. — 1997. — № 4. — С. 34—36.
  17. Шпакоўская, Г. Ляўковічы / Г. Шпакоўская // Народнае слова. — 1998. — 2 ліп. — С. 4.

Шамшур Вячаслаў Вячаслававіч – беларускі мастацтвазнаўца, мастак, педагог, прафесар, член Саюза мастакоў Беларусі. Нарадзіўся 20.8.1942  г. у в. Пціцкія Чэраскага сельсавета. Закончыў сярэднюю школу ў Міёрах, мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута (1970), аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР  (1978). Працуе ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце з 1970 г., дацэнт з 1984 г., прафесар з 1993 г. Загадчык кафедры методыкі прыкладнога выяўленчага мастацтва. Друкуецца ў перыядычных выданнях з 1977 г. Адзін з першых беларускіх даследчыкаў творчасці Малевіча, Шагала, Лісіцкага і іншых мастакоў у паслярэвалюцыйным Віцебску. Аўтар манаграфіі “Аб агітацыйнаафармленчым мастацтве Беларусі” (1989), раз дзела 6-га тома “Гісторыі беларускага мастацтва”, шэрагу навуковых   артыкулаў у перыядычным друку па этнаграфіі і мастацтву Беларусі, метадычных і навучальных дапаможнікаў. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1986 г. Працуе ў станковай графіцы (пейзаж, партрэт, нацюрморт). Стварыў серыю графічных прац “Дарога на Міёры”, “Віцебск і Віцебшчына”, шмат асобных карцін – “Зімовыя карцінкі” (1986), “Хутка ў вырай” (1987), “Забавы дзяцінства. Калаўрот” (1987), “Аколіца” (1988), “Велікодная раніца” ( 1990), “Вячэрняя літургія” (1996) і інш. Творы вызначаюцца выразнасцю пластычнай мовы, нацыянальным каларытам,  эмацыянальным настроем. Вялікае месца ў творчасці мастака займаюць матывы роднай Міёршчыны. Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства асветы БССР, значком “Выдатнік народнай асветы”.

 Літаратура аб жыцці і творчасці:

  1. Цыбульский, М. Л. Шамшур Вячеслав Вячеславович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 598.
  2. Шамшур Вячаслаў Вячаслававіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / рэдкал. Г. М. Маняк [і інш.]. — Мн., 1988. — С. 549.
  3. Басікірская, А. З успамінаў маленства / А. Басікірская // Міёрскія навіны. — 2009. — 12 верас. — С. 3.
  4. Басікірская, А. Каб апець сваё Прыдзвінне / А. Басікірская // Краязнаўчая газета. — 2009. — № 39 (кастр.). — С. 7.
  5. Басікірская, А. Прафесар і мастак / А. Басікірская // Міёрскія навіны. — 2002. — 20 жн. — С. 2.
  6. Даргель, М. Нібы пабыў у казцы / М. Даргель // Народнае слова. — 2012. — 27 кастр. — С. 7.
  7. Мастак з Віцебска пабываў у Міёрах // Міёрскія навіны. — 2003. — 9 верас. — С. 3.
  8. Мішчышына, Т. Выставы ў раённым музеі / Т. Мішчышына // Сцяг працы . — 2001. — 9 студз. — С. 1.
  9. Сіўко, Ф. Дарога да храма Вячаслава Шамшура / Ф. Сіўко // Міёрскія навіны. — 2003. — 8 студз. — С. 1.
  10. Смерцьева, А. Выстаўка мастака / А. Смерцьева // Сцяг працы— 1991. — 30 ліп.
  11. Салаўёва, Н. Міёршчына, зямля натхнення / Н. Салаўёва // Лiтаратура i мастацтва. — 2007. — 6 крас. С. 10.
  12. Цыбульскі, М. Душэўнай шчырасці цяпло / М. Цыбульскі // Мастацтва. — 2003. — № 4. — С. 38—39.
  13. Цыбульскі, М. Успамін аб Міёрах / М. Цыбульскі // Культура. — 2001. — 13 студз. — С. 9.

 

сайт президента Беларуси Сайт Миорского райисполкома Национальный правовой портал Витебская областная библиотека Интернет-портал Национальной библиотеки Беларуси

Адрес: Республика Беларусь, Витебская обл., г.Миоры ул. Дзержинского, 6