Пісьменнікі, паэты, літаратары Міёрскі раён

Гушча Ян (24.12.1917, б. фальв. Загасцінне Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Мёрскага р-на — 26.06.1986), польскі паэт, празаік, перакладчык.

Скончыў гімназію ў Дзісне. Дэбютаваў у 1933 вер­шам «Горад». У 1934 паступіў на юрыдычны фак-т Віленскага ўн-та, адначасова вучыўся ў Вышэйшай школе палітычных навук у Вільні, якую скончыў у 1939. У 1937- стаў сябрам Прафсаюза польскіх пісьменнікаў. На працягу 1935—1939 публікаваў вершы, эпіхрамы і рэцэнзіі ў шматлікіх польскіх час. У крас. 1940 вывезены з-пад Дзісны ў Казахстан. У 1943 уступіў у Войска Польскае, дзе служыў афіцэрам 3-й дывізіі пяхоты імя Р. Траўгута. У 1944 працаваў у Саюзе польскіх патрыётаў у Маскве, рэдакцыі двухтыднёвіка «Nowe Widnokregi». У ліп.1944 пераехаў у Польшчу, спачатку ў Люблін, а ў канцы 1944 перасяліўся ў Лодзь і стаў сябрам Саюза польскіх пісьменнікаў. У 1955—1957 сябра рэдакцыйнай калегіі двухтыднёвіка «Кгопіка». У 1950—1980 публікаваў паэтычныя творы, прозу і пераклады, галоўным чынам з бел. мовы. У 1970—1971 галоўны рэдактар лодзінскага квартальніка «Оsnowa».

Вершаваныя творы апублікаваны ў зб. «Балада аб падарожных», «Штодзённасць кахання»,. «Выбраныя вершы», «Сентыментальнае падарожжа», «Размовы і заклёны», «Гады сярод гадоў». 36. вершаў «Стары павільён» у 1969 атрымаў узнагароду за найлепшую паэтычную кнігу 25-годдзя. Аўтар аповесцей «Мястэчка пад Альшанкай», «Пярсцёнак з кайданоў» (апошняя ў плебісцыце Радыё «Свабодная Еўропа» была прызнана найлепшай кніжкай 1974, выдадзенай у Польшчы), шматлікіх апавяданняў. 3 яго эсэістыкі вылучаюцца «Успаміны не заўсёды журботныя», якія тычацца літаратурнага жыцця Вільні ў міжваенны перыяд, зб. успамінаў  рэпартажаў «Здарэнні і прызнанні», «Урыўкі, эпізоды, нарысы» з нарысам «Паэт Белай Русі» пра Ф. Багушэвіча. Сатырычныя творы Я. Гушчы ўвайшлі ў зб. «Ані так, ані сяк», «Дажынкі ў Адамове», «Аб людзях з людзьмі», «Розныя нашыя справы», «Ноч перад агульным сходам», «Зачараваны банкнот», «Жарты, сатыры, эпіірамы». Ён пераклаў з бел. мовы апавяданні 20 аўтараў, выдадзеныя пад назвай «Мае мядзведзі» і іншыя беларускія апавяданні»-( 1975), выбраныя апавяданні У. Караткевіча пад агульнай назвай «Блакіт і золата дня» (1976). Рэдагаваў польскае выданне выбраных вершаў М. Багдановіча. Складальнік зборнікаў «Анталогія беларускай паэзіі» (1978), «Беларускія вершы» (1971), для якіх пераклаў большасць вершаў, Паэзія Я. Гушчы ў перакладах на бед. мову шырока прадстаўлена ў зб. «Горад мільённы і мы» (1972). У бел. перакладзе выйшла таксама яго кніжка «Пан Грыцыян і іншыя» (1976). Многія творы тэматычна звязаны з Беларуссю (апавяданне «Лямпа», вершы «Да сябра-беларуса», «Вязынка», зб. эсэ «Аповесці ў чорных рамках».          

У 1975 атрымаў узнагароду г. Лодзі за дасягненні ў галіне навукі і культуры. Адзначаны Залатым крыжам заслугі (1955), Кавалерскім крыжам ордэна Адраджэння Польшчы(1969)

Творы:

  1. Гушча, Я. Пан Грацыян і іншыя : апавяданні / Я.Гушча. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1997. - 228с.

Літаратура аб жыцці і  творчасці:

  1. Гушча Ян // Беларусь: Энцыклапедычны даведнік. – Мн., 1998. – С. 257.
  2. Гушча Ян // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / Уклад. Л.А. Матэленак. – Мн., 1988. – С.527-528.
  3. Гушча Ян // Кузьміч.М.П. Імены, асобы, лёсы: Ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы.- Мн. : Літаратура і мастацтва, 2012.- С.96-97.
  4. Ермалёнак, В. Ян Гушча / В. Ермалёнак // Сцяг працы. 1987. – 26 жніўня. – С.2.
  5. Ермалёнак, В. Дзве мемарыяльныя дошкі землякам / В. Ермалёнак // Краязнаўчая газета. - 2013. — № 41 (лістап.). — С. 2
  6. Ермалёнак, В. Слова краязнаўцы / В. Ермалёнак // Літаратура і мастацтва. - 2013. — 8 лістап. — С. 14.
  7. Панізнік, С. Хто ёсць нашы :  [Пра ўрадж. р-на ў энцыклапед. даведніку "Хто ёсць хто сярод беларусаў свету" Яна Гушчу (1917, в. Загасцінне - 1986, Польшча),паэта,празаіка і перакладчыка] //  Міёрскія навіны. -  2003. -  5 жн. -  С.3
  8. Пукшанскі, А. Ушануюць памяць славутых землякоў / А. Пукшанскі // Звязда. - 2013. — 8 кастр. — С. 6.

Кавалевіч Аляксей Пятровіч  нарадзіўся 28 ліпеня 1929 г. у в. Мілявічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і вясковага каваля. У 1954 г. закончыў Гродзенскі педагагічны інстытут імя Я. Купалы. Працаваў завучам Забалоцкай СШ, дырэктарам Клайшанскай васьмігодкі Воранаўскага раёна. У 1963 г. па сямейных абставінах пераехаў у Міёрскі раён, дзе працаваў настаўнікам роднай мовы і літаратуры ў Міёрскай СШ №1, затым інспектарам раённага аддзела народна асветы. З 1969 г. і да выхаду на пенсію працаваў намеснікам рэдактара Міёрскай раённай газеты “Сцяг працы”. Пісаў вершы, апавяданні, нарысы. У 1995 г. выйшаў з друку першы зборнік вершаў “Прыстанак”, у 1996 г. – кніга нарысаў і замалёвак аб лепшых людзях Міёршчыны “Сустрэча праз гады”, у 1997 г. – трэцяя кніга “Прыгоды Дзеда Мароза і Снягурачкі на Міёршчыне”. У кнігу “Наш родны кут” увайшлі апавяданні, нарысы, замалёўкі, гумарэскі. У 1999 г. выйшла кніга “Бацькоўскія карані”, у 2000 г. – “Волат на пустэчы”, у 2002 г. -  “Ах, мая рэдакцыя!”. У іх найшлі адлюстраванне тэмы кахання, Вялікай Айчыннай вайны, любві да радзімы Беларусі, міёрскага краю. Большасць нарысаў і замалёвак прысвечаны лепшым людзям Міёршчыны.

Творы:

  1. Кавалевіч, А. Ах, мая рэдакцыя (Аўтабіяграфічныя нататкі) / А. Кавалевіч. -  Полацк, 2002.
  2. Кавалевіч, А. Бацькоўскія карані: Нарысы і замалёўкі / А. Кавалевіч. -  Полацк, 1999.
  3. Кавалевіч, А. Бронзавы ліставей: Нарысы, замалёўкі, апавяданні, вершы / А. Кавалевіч. – Полацк, 2006.
  4. Кавалевіч, А. Волат на пустэчы: Нарысы, замалёўкі / А. Кавалевіч. -  Полацк, 2000.
  5. Кавалевіч, А. Навагоднія прыгоды Дзеда Мароза і Снягурачкі на Міёршчыне / А. Кавалевіч. -  Міёры, 1997.
  6. Кавалевіч, А. Наш родны кут: Замалёўкі, нарысы, апавяданні / А. Кавалевіч. -  Міёры, 1998.
  7. Кавалевіч, А.  Прыстанак / А. Кавалевіч. -  Наваполацк, 1995.

Літаратура аб жыцці і  творчасці:

  1. Матэленак, Л. Уваскрасае ў памяці былое : [Да 85-годдзя А.П.Кавалевіча] / Л.Матэленак // Міёрскія навіны. - 2014. - 26 ліп.С. 4.
  2. Салтук, А. Тут жыве чалавек //  Вiцебскi рабочы. -  2007. -  1 лют. -  С. 16.
  3. Тышко, Я. Руплівы Аляксей :  [Пра паэта-лірыка, журналіста з Мёраў і яго кнігі Аляксея Пятровіча Кавалевіча] //  Нар. слова. -  2004. -  27 ліп. -  С.
  4. Тышко Я. Так трымаць !- мой наказ юбіляру: [Аляксею Пятровічу Кавалевічу – 75 лет/] Я.Тышко // Міёрскія навіны. - 2004.-27ліп.-С.3
  5. Янукоў, Т. Узгадаваны на шчодрай ніве: /Т. Янукоў // Віц. рабочы. - 1998. - 20 студз.

Масла Алена Сцяпанаўна - нарадзілася ў 1967 годзе ў в.Мілашова.Пасля заканчэння Міёрскай  СШ №2 з медалём,дзяўчына паступіла на журфак БДУ.Пасля студэнцкай лаўкі працавала рэдактарам газеты “Пераходны ўзрост”, у часопісе” Качелі”, на радыё, загадчыкам рэдакцыі дзіцячай літаратуры ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Цяпер займае пасаду галоўга рэдактара ў часопісе “Бярозка”.Пісьменніца актыўна працуе ў жанры казкі.Яе зборнікі”Рождество у крестной”, “Таямніцы закінутай хаты”,”Сяброўства з божымі кароўкамі” адзначаны галоўным прызам бібліятэчнай асацыяцыі- дыпломамі чытацкіх сімпатый.  Кніга “Прыгажуня” заняла першае месца на нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі”.

Творы:

  1. Закаханы ў Снягурку : апавяданні, казкі, мініяцюры / [уклад. А. С. Масла]. - Мн. : Маст. літ., 2012. - 253, [1] с.. - (Маладзік)
  2. Масла, А. С. Вандроўка з божымі кароўкамі : казач. аповесць / А. С. Масла. - Мн. : Маст. лiт., 2007. - 62 с.: іл.
  3. Масла, А. С. Жывыя рэчы : казкі / Алена Масла ; [аўт. пыт. і заданняў І. А. Буторына]. - Мн. : Народная асвета, 2012. - 63, [1] с.
  4. Масла, А. С. Пацучок Фэлік падарожнічае : казка / Алена Масла ; мастак Марыя Каратаева. - Мн. : Звязда, 2013. - 32 с.
  5. Масла, А. С. Першая Прыгажуня : мудрыя казкі - малым і вялікім падказкі / Алена Масла ; мастак Тамара Шэлест. - Мн. : Лiтаратура i Мастацтва, 2010. - 136 с.
  6. Масла А.С. Таямніца закінутай хаты :казкі/Алена Масла.-Мн.: Маст.літ,2010.-110с.: іл.
  7. Масло А.С. Рождество у крёстной : правдивые истории и немножко волшебства /Е.Масло.- Мн.: Кавалер Паблишерс,2005.-47с.: ил.
  8. Масла, А. С. Як пані Чаротная на госці ў Палангу бегала : казачныя гісторыі з жыцця дапытлівай рапухі-вандроўніцы, расказаныя ёй самой / Алена Масла. - Мн. : Маст. літ., 2010. - 85, [2] с.. - (Казкі XXI стагоддзя)
  9. Цвёрды арэшак : абразкі, апавяданні, прыпавесці, навелы, фантазіі / [уклад. А. Масла]. - Мн. : Маст. літ., 2013. - 284 [3] с.. - (Маладзік; кн. 4)
  10. Як мядзведзь пчаляром стаў : казкі / уклад. В. Аляксеева ; мастак М. Каратаева. - Мн. : Звязда, 2015. - 149, [1] с.. - (Казачны куфэрак)

Літаратура аб жыцці і творчасці:

  1. Весялуха, М. Сваякі... па Мілашах / М. Весялуха // Літаратура і мастацтва. - 2014. — 3 кастр. — С. 9.
  2. Крук, Н. Казачніца XXI стагоддзя //  Міёрскія навіны. -  2010. -  6 лістап. -  С.
  3. Лях, Г. Вандроўка па шчасце / Г. Лях // Літаратура і мастацтва. - 2013. — 12 ліп. — С. 4.
  4. Масла, А. Лістота шэпча галасамі Мілашаў / А. Масла // Культура. - 2014. — 16 жн. — С. 15.
  5. Масла, А. Мяне завуць Лахнэска / А. Масла // Полымя. - 2016. — № 11.— С. 188.
  6. Масла, А. Пароль: бэз у квецені / А. Масла ; гутарыла М. Весялуха // Звязда. - 2014. — 21 кастр. — С. 6.
  7. Масла, А. Шклянка, поўная напалову, або Спроба дыягностыкі працэсаў у беларускай дзіцячай літаратуры / А. Масла // Дзеяслоў. - 2016. — № 3. — С. 262—270.
  8. Мателенок, И. Вернисаж на сельском гумне / И. Мателенок // Витебские вести. - 2016. — 10 сент. — С. 10.
  9. Матэленак, Л. Пераклічка талентаў / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. - 2012. — 10 ліп. — С. 3.
  10. Цярэшка, А. Як імпрэзе пабагацець на падзеі / А. Цярэшка // Культура. - 2016. — 24 верас. (№ 39). — С. 13.

Панізьнік Сяргей – адзін з вядомых паэтаў Беларусі. Нарадзіўся 10 мая 1942 года ў в.Бабышкі Міёрскага раёна ў сялянскай сям’і. Скончыў Магілёўскае мед. вучылішча (1962), факультэт журналістыкі  Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча (1967). З 1967 года  - ваенны журналіст. З 1977года працаваў у газеце “Вячэрні Мінск”, з 1980 года – на Дзяржтэлерадыё БССР, у 1982-96 – у выдавецтве “Юнацтва”, адначасова ў 1992-94  - у Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Ф. Скарыны, у 1996-99 – вучоны сакратар Літаратурнага музея Я. Купалы. Друкуецца з 1959г. (мае псеўданім Сяргей Папар). У зборніках паэзіі “Кастры Купалля” (1967), “Палявая пошта” (1972), “Крона надзеі” (1975),“Чало і век” (1979), “Слова на дабрыдзень” (1982), “Мацярык” (1984), “Стырно” (1989), “А пісар земскі...” (1994), “Сустрэча роднасных сусветаў” (1997)  - услаўленне роднага краю і яго духоўнай спадчыны, пераемнасці пакаленняў, філасофскі роздум над часам і гісторыяй свайго народа. Аўтар кнігі публіцыстыкі “Пасля вогненных вёсак...” (1980), дакументальнай аповесці “Браніслава” (1985), “Асвейская трагедыя” (1992)  пра Саласпілскі лагер смерці. Піша для дзяцей: зборнікі вершаў “Адкуль вясёлка п’е ваду” (1981), “Жыцень” (1986), “Мы – грамацеі” (1989), “Золкая зёлка” (1999). З 1990 года ўкладае штогоднік літаратуры “Бацькаўшчына”. У перыядычным друку выступае па праблемах сучаснага літаратурнага працэсу. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1967).

Творы: 

  1. Панізьнік, С. А пісар земскі: Вершы / С. Панізнік. – Мн., 1994.
  2. Панізьнік, С. Адкуль вясёлка п’е ваду: Вершы / С. Панізнік. – Мн., 1981.
  3. Панізьнік С. Браніслава: Дакументальная аповесць / С. Панізнік. – Мн., 1985.
  4. Панізьнік, С. Жыцень: вершы : [для сярэд. і ст. шк. узросту]  / С. Панізнік. -  Мн.: Юнацтва, 1986. - 190с.
  5. Панізьнік, С. Кастры Купалля: лірыка / С. Панізнік. – Мн.: Беларусь, 1967.-63с.
  6. Панізьнік, С. Крона надзеі: лірыка / С. Панізнік. - Мн.:Маст.літ., 1975.-142с.
  7. Панізнік, С.Літары ў расе:зборнік вершаў для дзяцей / С.Панізнік.-Мн.:Выд.В.Хурсік,2011.-71с.
  8. Панізьнік, С. Мацярык: Кніга лірыкі / С. Панізнік. -  Мн., 1984.
  9. Панізнік, С.На ўсе вякі: Зборнік вершаў / На беларускай мове і ў перакладах на англійскую і французскую мовы. — Мінск: В.Хурскі, 2011. — 174 с.
  10. Панізьнік, С. Освейская трагедия: Книга народной памяти. Документальная повесть / С. Панизник. – Мн., 1992.
  11. Панізьнік, С. Палявая пошта : вершы / С. Панізнік. – Мн.: Маст.літ., 1972.-86с.
  12. Панізьнік, С. Пасля вогненных вёсак… / С. Панізнік. – Мн., 1980.
  13. Панізьнік, С. Пры свячэньні: Зборнік вершаў / С. Панізнік. – Вільня: Наша будучыня, 2004.
  14. Панізьнік, С. Слова на дабрыдзень: лірыка / С. Панізнік. - Мн.: Маст. літ., 1982. -110с.
  15. Панізьнік, С. Стырно: вершы / С. Панізнік. – Мн.: Маст. літ., 1989.-134с.
  16. Панізьнік, С. Сустрэча роднасных сусветаў / С. Панізнік. - Мн., 1997.
  17. Панізьнік, С. Чало і век: кніга паэзіі / С. Панізнік. -  Мн.: Маст. літ., 1979.-111с.
  18. Арэлі : Сяргей Панізнік у вершах і песнях[аудыёзапіс] / Сяргей Панізнік.-Мінск : Вигма-компания*НЦИС , 2011.-1электрон.опт.диск(СDROM)
  19. Панізнік, С. З мелодыяй Айчыны не скоцімся ў лагчыны : [фальклор] / С.Панізнік // Міёрскія навіны. -2015. - 19 студ. - С. 6.
  20. Панізнік, С. Рыфмаванае маўленне землякоў / С.Панізнік // Літаратура і мастацтва. - 2016. - 25 сак. (№).- С. 10.

Літаратура аб жыцці і творчасці:

  1. Саламевіч,І.У.Панізнік Сяргей Сцяпанавіч / Саламевіч І.У.// Бел. энцыклапедыя: У 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў  [і інш.]. -  Мн. : БелЭН, 2001. - Т.12. - С.46.
  2. Панізнік Сяргей// Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Міёрскага раёна / рэдкал. Г. М. Маняк [і інш.].- Мн., 1998.- С.534-535.
  3. Берлеж, М. Веку, Радзіме, Праўдзе / М. Берлеж // Літаратура і мастацтва. - 2012. — 11 мая. — С. 7.
  4. Весялуха, М. Калі гарэла неба над Дзвіною... / М. Весялуха // Літаратура і мастацтва. - 2013. — 1 сак. — С. 9.
  5. Весялуха, М. Пад вокладкай / М. Весялуха // Літаратура і мастацтва. - 2012. — 26 кастр. — С. 16.
  6. Весялуха, М. Песні, далучаныя да вечнасці / М. Весялуха // Літаратура і мастацтва. - 2013. — 21 чэрв. — С. 16.
  7. Іофе, Э. Пісьменнікі і мастакі — краязнаўцы Віцебшчыны : па старонках выдання М. Півавара "Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы ХХ — пачатку ХХI ст." / Э. Іофе // Роднае слова. - 2012. — № 9. — С. 80—82.
  8. Казленя, Н. Месца сустрэчы з Латвіяй / Н. Казленя // Краязнаўчая газета. - 2012. — № 37 (кастр.). — С. 2.
  9. Лясовіч, С. "...Ляжыць мацярык на падкове Дзвіны" / С. Лясовіч // Роднае слова. - 2012. — № 3. — С. 30—33.
  10. Маляўка, М. З любоўю да Бацькаўшчыны / М. Маляўка // Літаратура і мастацтва. - 2012. — 13 крас. — С. 10.
  11. Матэленак,Л. Радзімазнаўства – дзіўная навука: [10-годдзе музея Радзімазнаўства і 50-годдзе творчай дзейнасці паэта С.С. Панізніка ] / Л.Матэленак  //  Міёрскія  навіны. - 2009. - 3 кастр.
  12. Матэленак, Л. Свята паэта :  [Сяргея Панізніка (нар. ў 1942) ў Міёрах] //  Міёрскія навіны. -  2002. -  21 мая. -  С.1.
  13. Музей радзімазнаўства вярнуўся на радзіму // Культура. - 2013. — 3 жн. — С. 4—5.
  14. Палякова, Г. Жорсткая праўда / Г. Палякова // Літаратура і мастацтва. - 2013. — 20 верас. — С. 9.
  15. Пучынскі,Ул.Сплочаныя даўгі : [ пісьменніку,краязнаўцу,грамадскаму дзеячу Сяргею Панізніку- 70гадоў / Ул.Пучынскі // Краязнаўчая газета. - 2012. - №17(418), май.
  16. Рагойша,В. Ён скарбы творыць, скарбы адкрывае: [да 70годдзя Сяргея Панізніка ] / В.Рагойша  //  Род.слова. - 2012. - №5. - С.22-25

Пётра Просты (сапр. Ільдэфанс Бобіч; 22.1.1890-28.4.1944) нарадзіўся ў в. Дзедзіна Перабродскага сельсавета. Празаік, драматург, публіцыст, перакладчык. Адукацыю атрымаў у Ковенскай гімназіі (1909), Папскім універсіце ў Рыме (1911- 1913), Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі (1915). Друкаваўся ў газетах “Наша Ніва”, “Беларус”, заходнебеларускіх выданнях. Карэспандэнцыі пасылаў з мястэка Новы Пагост гэтага самага раёна. Яго апавяданні, прысвечаныя нялёгкай долі беларускага селяніна, высока ацэньваліся Сяргеем Палуянам і Максімам Багдановічам. Аўтар п’есы “Свякроўка” (не друкавалася), брашуры “Нашто беларусам газеты”. Апошнія гады жыў у Іўі Гродзенскай вобласці, дзе быў растраляны нямецкімі акупантамі.

Літаратура аб жыцці і творчасці:

  1. Просты Пётра // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. -– Мн., 1995. – Т. 5. - С 57.
  2. Просты Пётра // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. - Мн., 1986. – Т. 4. – С. 387.
  3. Трацяк,І.І. Бобіч Ільдэфонс / І.І. Трацяк // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў  [і інш.] . -  Мн. : БелЭН, 1996. - Т. 2. – С. 199.
  4. Вабішэвіч, Т. “ Наша будучыня у нашых руках” 6 літаратурная спадчана Пётры Простага у кантэксце беларускага адраджэнскага руху ў пачатку ХХ ст. / Т.Вабішэвіч // Роднае слова. – 2010. - №1. – С.7 – 11.
  5. Тышко, Я. Святар-пісьменнік з Дзедзіна: [Пётра Просты] / Я. Тышко // Міёрскія навіны. – 2004. – 6 ліпеня.
  6. Тышко, Я. Знакаміты зямляк / Я.Тышко // Міёрскія навіны. - 2013. -15 студз. - С.4

Савіч-Заблоцкі Войслаў (Суліма-Савіч-Заблоцкі Вайніслаў Казімір Канстанцінавіч; псеўд.: Грамад- зянін з Белай Русі, Граф Суліма, Павел Завіша, Ра\уе! 2а\уізга, Полоцкий Гаврйло; 15.03.1850, па інш. звест- ках 1849, мяст. Панчаны Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Мёрскага р-на — пасля 1893), паэт, празаік, публіцыст. Выхоўваўся ў дзеда ў маёнт. Мікалаёва Гарадоцка- га пав. (цяпер Шумілінскага р-на). Вучыўся ў Віленскай гімназіі,у замежных ун-тах (Прага, Лейпцыг, Страсбург). У 1868 узначаліў нацыянальна-асветную супол- ку «Крывіцкі вязок», што ўтварылася ў Пецярбургу і займалася выданнем бел. кніг, збіраннем фальклору, падрыхтоўкай слоўніка і г. д. Улады забаранілі суполку, а яе ўдзельнікаў абвінавацілі ў «сацыялізме і праполь- скіх сімпатыях». Апынуўся пад наглядам паліцыі ў Вар­шаве, дзе надрукаваў на польскай мове сатырычную паэму «Праўдападобная гісторыя» (1871) і гістарычныя творы пра Каперніка (1873). 3 самага пачатку сваёй літаратурнай дзейнасці зарэкамендаваў сябе як пісьменнік трохмоўны (беларуская, польская і руская), што было характэрным для бел. літаратараў 2-й паловы XIX ст. У 1875—1876 жыў у Галіцыі, у Львове пазнаёміўся з польскім рэвалюцыянерам Б. Ліманоўскім, супрацоўнічаў з выдаўцом час. «Ruch lіtегаскі («Літаратурны рух»), колішнім паўстанцам 1863 А. Гілерам, у Тарнове рэдагаваў польскую газету «Gwiazda» («Зорка»). У 1876 напісаў у Празе польскамоўную паэму «Аповесць пра мае часы», прысвечаную Беларусі напярэдадні паўстання 1863—1864. У 1880-я жыў у Парыжы, спрабаваў выдаваць там газету на французскай мове, чытаць лекцыі пра славянства на рускай мове. У 1885 надрукаваў у Познані гістарычную аповесць «Полацкая шляхта». У 1885—1886 супрацоўнічаў з варшаўскай газетай «Сhwila» («Хвіліна»), У той жа час выдаў у Парыжы брашуру «Яшчз Польшча не загінула, пакуль існуе Расія», чым выклікаў вялікую незадаволенасць польскай эміграцыі. Летам 1887, калі жыў у вялікай беднасці ў Бруселі (Бельгія), папрасіў дазволу ў царскага ўрада вярнуцца з эміграцыі. У канцы снеж. 1887 вярнуўся на радзімў, дзе за ім быў устаноўлены тайны нагляд. У 1888—1889 працаваў у рэдакцыі газеты «Віленскі веснік». У ліст. 1891 апынуўся ў Пецярбургу «з намерам далучыцца да праваслаўнай царквы, веравызнання яго беларускіх продкаў». Яго супярэчлівыя ідэйна-грамадскія пошукі адлюст- роўваюць нялёгкія шляхі станаўлення бел. літаратуры і нацыянальнай культуры таго часу. Асобныя рукапісы і дакументы захоўваюцца ў архівах і бібліятэках Мінска, Вільнюса, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Львова, Польшчы

Літаратура аб жыцці і творчасці:

  1. Савіч-Заблоцкі Вайніслаў // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 5. – Мн., 1995. – С. 215-216.
  2. Савіч-Заблоцкі Вайніслаў // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва. У 5 т. Т. 4. – Мн., 1987. – С. 603.
  3. Савіч-Заблоцкі Вайніслаў // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка     Міёрскага раёна / Уклад. Л.А. Матэленак. – Мн., 1998. – С. 535-538.
  4. Савіч-Заблоцкі Войслаў // Кузьміч.М.П. Імены, асобы, лёсы: Ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы. - Мн. : Літаратура і мастацтва, 2012. - С.245-246.
  5. Ермалёнак, В. “Чырвоны граф з Міёршчыны: [Вайніслаў Савіч-Заблоцкі] / В. Ермалёнак // Сцяг працы. – 1993. – 6 красав. – С. 3.
  6. Мартысюк, В. Новыя творы беларускага графа Сулімы з Белай Русі / В. Мартысюк // Полымя . – 2015. - №1. – С.180-183.

Сіўко Франц нарадзіўся 3 мая 1953 года ў в. Вята Міёрскага раёна, празаік, дзіцячы пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў з 1993 года. Скончыў БДУ (1975). Настаўнічаў. У 1986 годзе перайшоў працаваць у бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі. З 1991 года - перакладчык абласной газеты “Віцебскі рабочы”, з 1993 – у Віцебскім тэхналагічным універсітэце, з 1999 – сакратар Віцебскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Літаратурнай працай займаецца з 1983 года. Друкуецца з 1987 года. Акрамя абласных газет апавяданні Ф. Сіўко друкаваліся ў часопісах “Маладосць”, “Беларусь”, калектыўных зборніках “Карані”, “Дзвіна”. У зборніках прозы “З чым прыйдзеш” (1991), “Апошняе падарожжа ў краіне ліваў” (1997), “Удог” (2001), “Ягня ахвярнае” (2003), “Асіметрыя” (2005) раскрывае маральна-этычныя і сацыяльныя праблемы сучаснасці, даследуе беларускае грамадства на пераломных гістарычных этапах. Аўтар навукова-папулярнага даследвання “Гістарычныя ўмовы развіцця беларускай мовы” (1997), казак і апавяданняў для дзяцей, публіцыстычных і навукова-папулярных артыкулаў. Лаўрэат абласной прэміі імя У.Караткевіча.

Творы:

  1. Сіўко, Ф. Апошняе падарожжа ў краіну ліваў: Аповесці / Ф. Сіўко. -  Мн., 1997.
  2. Сіўко, Ф. Асіметрыя / Ф. Сіўко. -  Мн., 2005.
  3. Сіўко, Ф. Бялячык: Казкі і апавяданні для дзяцей / Ф. Сіўко. – Мн., 2003.
  4. Сіўко, Ф. І. Выспы / Франц Сіўко. - Мн. : І. П. Логвінаў, 2011. - 277, [1] с.
  5. Сіўко, Ф. І. Дзень бубна : прыпавесці, аповесць / Ф.І. Сіўко. - Мн. : Логвiнаў I.П., 2008. - 276 с.. - (Кнiгарня "Наша Нiва")
  6. Сіўко, Ф. З чым прыйдзеш: Аповесці, апавяданні / Ф. Сіўко. - Мн., 1991.
  7. Сіўко, Ф. І. Плебейскія гульні : аповесці, аповед удзельніка / Франц Сіўко. - Мн. : Логвінаў, 2015. - 328 с.
  8. Сіўко, Ф. Удог: Аповесці, апавяданні / Ф. Сіўко. -  Мн., 2001.
  9. Сіўко, Ф. І. Эдэм : прыпавесці, апавяданні, эсэ / Франц Сіўко. - Мн. : Маст. літ., 2014. - 239 с. 
  10. Сіўко, Ф. Ягня ахвярнае: Аповесці / Ф. Сіўко. -  Віцебск, 2003.

Літаратура аб жыцці і творчасці:

  1. Сіўко Франц // Бел. энцыклапедыя: У 18 т. - Мн., 2002. - Т. 14. - С. 425.
  2. Сіўко Франц // Пісьменнікі Віцебшчыны: Даведнік. - Віцебск, 2001. - С. 77-79.
  3. Андрэева, А. Асіметрыя паўсядзённасці ў прозе Франца Сіўко / А. Андрэева // Роднае слова. - 2013. — № 5. — С. 14—15.
  4. Главацкі, Л. Дзе твой восьмы цуд?: [Пра кн. Ф.Сіўко “З чым прыйдзеш...”] /Л. Главацкі // Віц. рабочы. - 1991. - 15 чэрв.
  5. Іванова, Г. "Асіметрыя" :  [пра новую кнігу празаіка Франца Сіўко : Віцебск] //  Народнае слова. -  2005. -  5 ліп. -  С. 5.
  6. Малашэня.Л.Урок чалавеказнауства ад Франца Сіўко// Народнае слова.-2011. - 14 мая (№53).- С.14
  7. Марціновіч, А. Кавальчук у ролі ... Шэрлака Холмса: [Рэц. на кн. Ф. Сіўко “Апошняе падарожжа ў краіну ліваў”] / А.Марціновіч // Полымя. - 1998. - №4.- С. 305-309.
  8. Марціновіч, А. Удог – увасабленне бяспамяцтва: [Рэц. на кн. Ф.Сіўко “Удог”] / А.Марціновіч // Полымя. - 2002. - №3-4. - С. 271-276.
  9. Штэйнер, І. Добры дзень, Франц Іванавіч: [Рэц. На кн. Ф.Сіўко “Удог”] / І.Штэйнер // ЛіМ. - 2002. - 22 сак. - С. 6-7.
  10. Шыркевіч, І. Іпастасі Франца Сіўко / І. Шыркевіч // Міёрскія навіны. - 2016. — 11 чэрв. — С. 6.

Сушко Павел Міхайлавіч – адзін са старэйшых паэтаў Міёршчыны. Нарадзіўся ў 1909 годзе ў вёсцы Сушкі. Селянін. Адзін з арганізатараў першага ў Міёрскім раёне калгаса “Баявы партызан”, старшыня Чэраскага сельсавета. У Айчынную вайну  - сувязны партызанскага атрада “Масква”, потым – партызан 4-й Беларускай партызанскай брыгады. Пасля вайны ўдзельнічаў у аднаўленні разбуранай гаспадаркі. Друкавацца П. Сушко пачаў ў 1938 годзе ў прагрэсіўных газетах і часопісах Заходняй Беларусі. У газеце “Кліч партызан” (орган Міёрскага падпольнага райкома) у 1943 годзе выступаў з нататкамі пад псеўданімам Язэп Сеўня. Пісаў вершы пра заходнебеларускае падполле, гераізм партызан, услаўляў радасць мірнай працы, апяваў хараство родных краявідаў. Да ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР яго творы распаўсюджваліся сярод падпольшчыкаў і працоўных, заклікалі іх на барацьбу з нацыянальнымі прыгнятальнікамі. “Марш беларускіх партызан” на словы П. Сушко спявалі народныя мсціўцы. У пасляваенны час выступаў з вершамі і допісамі ў раённай газеце, абласным і рэспубліканскім друку. Вершы П. Сушко “Сцяжынка” і “Ой, ішла дзяўчына” пакладзены на музыку М. Пятрэнкам і А. Палонскім.У Вільнюсе ў акадэмічнай бібліятэцы захоўваецца рукапісны зборнік яго вершаў “Адгалоскі”(1939). Памёр ў 1974 годзе.

Творы:

  1. Сушко, П. Партызаны, партызаны... / П. Сушко. - Мн., 1985.
  2. Сушко, П. У паходзе / П. Сушко. - Мн., 1985.

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:         

  1. Сушко Павел Міхайлавіч // Бел. энцыклапедыя: У 18 т. - Мн., 2002. - Т.15. - С.300.
  2. Сушко Павел // Бел. пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік. - Мн., 1995. - Т.5. - С.453.
  3. Сушко Павел // Беларускія пісьменнікі: Даведнік.- Мн., 1994. - С.521.
  4. Собаль, В. Паэты з Сушкоў: [Пра П.М. Сушко] / В. Собаль // Віцебскі рабочы. - 1997. - 1 студз.
  5. Тамашэвіч,І.Яны нарадзіліся ў Сушках / І.Тамашэвіч // Міёрскія навіны.-2010. - 30ліст. - С.3

Сушко Пятро Паўлавіч нарадзіўся ў 1937 годзе  ў в. Сушкі Міёрскага раёна, паэт,  перакладчык, член Саюза пісьменнікаў з 1984 года. Працаваў у Міёрскай раённай газеце (1966-1968), карэспандэнтам газеты “Віцебскі рабочы” (1968-69). Пераехаўшы ў “На страже Октября” (1969-70), “Звязда” (1970-73),  часопіса “Вожык” (1973-77). У 1977- 80 быў рэдактарам аддзела літаратуры часопіса “Вожык”, у 1980-87 – адказным сакратаром штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”. З 1989 года працаваў старшым рэдактарам у выдавецтве “Полымя”. Друкавацца П. Сушко пачаў у 1954 годзе ў Міёрскай раённай газеце “Зара камунізму” (верш “Цёплы дожджык”). Аўтар зборнікаў сатырычных і гумарыстычных вершаў, баек, мініяцюр, вершаваных фельетонаў, пародый і эпіграм: “Ганарлівы сучок”(1975, пад псеўд. Цімох Дзераза), “Восці напагатоў” (1978), “Парнаская кузня” (1981). Яго кніга “Паэтычнае веча” – першы ў беларускай літаратуры вянок парадыйных санетаў, якія вызначаюцца глыбокім філасофскім зместам. Плённа працуе і ў лірыцы. Яго зборнік “Пратокі” (1976) і вянок санетаў “Зямля гаючых траў” вызначаюцца глыбінёй пачуццяў, узнёсласцю думак, арыгінальнасцю вобразаў. Для дзяцей пісаў зборнікі “Вясёлы Бай” (1980), “Чмялёва гушкалка” (1986), “Ехаў кот у лес па дровы” (1990). Напісаў жартоўныя варыяцыі на фальклорныя тэмы “Касіў Ясь канюшыну” (1976), вянок гумарыстычных актаў “Роздум ля Парнаса” (1983, пад псеўд. Кірша Рымар). Памёр у 1996 годзе. У 2000 годзе на будынку Міёрскай сярэдняй школы №1 устаноўлена мемарыяльная дошка.

Творы:

  1. Сушко, П. Бігосаўскі паром. Мн., 1994
  2. Сушко, П. Восці напагатоў: Фельетоны, вершы, байкі, мініяцюры / П. Сушко. – Мн., 1978.
  3. Сушко, П. Вясёлы бай: Вершы / П. Сушко. – Мн., 1980.
  4. Сушко, П. Ганарлівы сучок: Сатырычныя вершы, байкі, мініяцюры / П. Сушко. – Мн., 1975.
  5. Сушко, П. Ехаў кот ў лес па дровы: Вершы / П. Сушко. – Мн., 1990.
  6. Сушко, П. Жораў з выраю вярнуўся. Мн., 1994.
  7. Сушко, П. Касіў Ясь канюшыну / П. Сушко. – Мн., 1976.
  8. Сушко, П. Парнаская кузня: Сатыра і гумар / П. Сушко. – Мн., 1981.
  9. Сушко, П. Пратокі: Лірыка / П. Сушко. – Мн., 1976.
  10. Сушко, П. Чмялёва гушкалка: Вершы / П. Сушко. – Мн., 1986.

Літаратура аб жыцці і творчасці:

  1. Сушко Пятро // Бел. энцыклапедыя: У 18 т. - Мн., 2002. - Т.15.- С.300.
  2. Сушко Пятро // Бел. пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік. - Мн., 1995. - Т.5. - С.454.
  3. Собаль, В. Паэты з Сушкоў: [Пра П.П. Сушко] / В. Собаль// Віц. рабочы.- 1997. - 1 студз.

Тычка Галіна Казіміраўна нарадзілася 11.11.1955 г. у в. Сташулі Павяцкага сельсавета Міёрскага раёна. Скончыла філалагічны факультэт БДУ. У 1978-1979 гг. працавала настаўніцай на Шклоўшчыне. У 1979 г. залічана перакладчыцай польскай мовы ў Бюро міжнароднага турызму моладзі “Спутнік”. У 1987 г. стала супрацоўніцай аддзела крытыкі штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”. З 1993 г. працуе рэдактарам у часопісе “Полымя”. Першыя крытычныя артыкулы Г. Тычкі апублікаваны ў рэспубліканскім друку ў 1984 г. Асноўная іх тэматыка – сучасная беларуская проза, яе маральна-этычныя пошукі. Часта выступае з рэцэнзіямі на новыя кнігі, крытычнымі аглядамі. Жыве ў Мінску. Крытык, літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук (1987), член Саюза пісьменнікаў з 1993 г.

Літаратура аб жыцці і творчасці:

  1. Тычка Галіна Казіміраўна // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 16. – Мн., 2003. – С. 84.
  2. Тычка галіна Казіміраўна // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / Уклад. Л.А. Матэленак. – Мн., 1998. – С. 545.

Урублеўская  Тэкля (канец ХУІІІ ст. – 1835 г.) нарадзілася ў Дзісне. Паэтэса, пісала на польскай мове, жыла ў Дзісне. Выдала ў Полацку творы Яна Аношкі, якія заснаваны на беларускім матэрыяле, зборнік “Вясковыя забаўкі”. Ёю напісаны трагедыі “Пантэя”, “Мустафа і Зэанір”, “Нарымунт Вялікі Літоўскі князь”, перакладала з французскай і англійскай моў. Частка твораў знаходзіцца ў рукапісах у бібліятэках Варшавы, Вільнюса, Любліна.

Літаратура аб жыцці і творчасці:

  1. Урублеўская Тэкля // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва. У 5 т.– Мн., 1987. – Т. 5. - С. 366.

 

сайт президента Беларуси Сайт Миорского райисполкома Национальный правовой портал Витебская областная библиотека Интернет-портал Национальной библиотеки Беларуси

Адрес: Республика Беларусь, Витебская обл., г.Миоры ул. Дзержинского, 6