Багданаў Мікалай (1)

Багданаў Мікалай Пракопавіч

Багданаў Мікалай Пракопавіч нарадзіўся 15 лістапада 1944 года ў вёсцы Лямніца Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і калгасніка. Пасля заканчэння дзесяцігодкі вучыўся ў Магілёўскай партыйнай школе, затым закончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. Працаваў намеснікам старшыні калгаса “Ленінскі заклік” Бялыніцкага раёна, затым намеснікам старшыні калгаса “Кастрычнік” Міёрскага раёна Віцебскай вобласці, пасля на працягу 26 гадоў,- старшынёй Новапагосцкага сельскага Савета народных дэпутатаў.

Друкаваўся ў раённай газеце “Міёрскія навіны” і газеце “Звязда”.

Зараз на пенсіі, жыве ў в. Новы Пагост Міёрскага раёна Віцебскай вобласці. Жанаты, мае траіх дзяцей і чатырох унукаў.

 

сайт президента Беларуси Сайт Миорского райисполкома Национальный правовой портал Витебская областная библиотека Интернет-портал Национальной библиотеки Беларуси

Адрес: Республика Беларусь, Витебская обл., г.Миоры ул. Дзержинского, 6